Free Belarus Museum

Free Belarus Museum ⚪️музей барацьбы беларусаў за свабоду
🔴культурная прастора ў цэнтры Варшавы
⚪️месца дыялогу і яднання
(1)

ВОСЕНЬСКІ OPEN-AIR паказ дыяфільмаў ад праекта «ДЫЯФІЛЬМ LIVE»20 верасня, 19:30Дворык на ul. Foksal 11WarszawaЛета прабе...
16/09/2026

ВОСЕНЬСКІ OPEN-AIR паказ дыяфільмаў ад праекта «ДЫЯФІЛЬМ LIVE»

20 верасня, 19:30
Дворык на ul. Foksal 11
Warszawa

Лета прабегла вельмі хутка, а восень яшчэ не ўвайшла ў сваю моц. Таму мы вырашылі скарыстацца момантам і зрабіць восеньскі паказ дыяфільмаў у фармаце open-air.

Гэтым вечарам вы ўбачыце і пачуеце аўтарскія і народныя казкі-дыяфільмы ў жывой агучцы на вялікім экране. Як заўсёды, будзем чытаць і спяваць, смяяцца і плакаць, а яркі прамень дыяпраектара і жывая музыка панясуць нас у фантасмагарычныя вымярэнні.

Варта захапіць пледы, гарбатку і ўсё, чым вы грэецеся восеньскімі вечарамі. А мы рыхтуем лямпавую атмасферу, шаманім на добрае надвор’е і чакаем сустрэчы! 🙂

Працягласць: 60–70 хвілін
Мова паказу: беларуская, руская
Узроставая рэкамендацыя: 10+ (носіць умоўны характар)

Уваход вольны.

11/09/2026

Сёння апошні дзень працы міні-экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», прысвечанай выбарам 2001 года. Але Музей Вольнай Беларусі працягвае распавядаць гісторыю дэмакратычнага руху Беларусі — праз рэчы, дакументы і асабістыя гісторыі.

Знаёмім вас з артэфактам выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча 2006 года, які перадаў у Музей Павел Казанецкі — польскі палітолаг і шматгадовы сябар Беларусі. Невялікая рэч, якая захоўвае памяць пра выбітнага чалавека і яго памкненне да вольнай Беларусі.

Захоўвайма разам гісторыю беларускага дэмакратычнага руху. Калі ў вас ёсць цікавыя прадметы і гісторыі, звязаныя з імі, прыносце іх у Музей Вольнай Беларусі.

*Пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Сёння ў Музеі Вольнай Беларусі мы мелі гонар сустрэць Агнешку Памаску, дакладчыцу Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, і Т...
10/09/2026

Сёння ў Музеі Вольнай Беларусі мы мелі гонар сустрэць Агнешку Памаску, дакладчыцу Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, і Таццяну Тэрмаціч, кіраўніцу сакратарыята Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і медыя.

Для нас такі візіт — гэта не толькі гонар, але і адказнасць. Важна было паказаць музей не проста як месца, дзе захоўваюцца прадметы і гісторыі, а як прастору, якая сёння працуе з памяццю, культурай і людзьмі — і спрабуе адказваць на выклікі, перад якімі стаіць беларускае грамадства.

Падчас сустрэчы мы паказалі фільм Максіма Шведа пра Музей Вольнай Беларусі і расказалі пра нашу місію, асноўныя праекты і штодзённую працу.

Гаварылі пра тое, чаму сёння важна падтрымліваць беларускую культуру і беларусаў у эміграцыі, але адначасова не губляць сувязь з Беларуссю і людзьмі, якія застаюцца там. Пра працу з рознымі аўдыторыямі, пра нашы адукацыйныя і культурныя праекты, пра цяжкасці, з якімі сутыкаецца музей, і задачы, якія перад ім стаяць.

Мы таксама правялі экскурсію па абноўленай «Кропцы ўваходу» — і паказалі выставы «Жыццё на каробках» і «Першыя недэмакратычныя».

Асаблівым момантам стала размова пра сукенку беларускай палітзняволенай, якая захоўваецца ў музеі. Таццяна Тэрмаціч адзначыла, што шмат разоў бачыла гэтую рэч на фотаздымках, але ўбачыць яе ўжывую і мець магчымасць дакрануцца да яе — зусім іншы досвед.

І менавіта ў гэтым, напэўна, адна з галоўных пераваг музея. Фатаграфія можа расказаць гісторыю. Але рэч, якая належала канкрэтнаму чалавеку, дазваляе адчуць яе зусім інакш.

Для Музея Вольнай Беларусі важна, каб беларускую культуру і сучасную беларускую гісторыю бачылі і разумелі ў Еўропе. І мы ўдзячныя за магчымасць расказваць пра нашу працу тым, хто сёння фарміруе еўрапейскае бачанне будучыні Беларусі.

4 верасня ў Артыстычным дворыку і ў Музеі Вольнай Беларусі прайшоў музычны вечар Максіма Знака – з песнямі, асабістымі г...
09/09/2026

4 верасня ў Артыстычным дворыку і ў Музеі Вольнай Беларусі прайшоў музычны вечар Максіма Знака – з песнямі, асабістымі гісторыямі і сустрэчамі 🤍

Прагучалі песні Максіма розных гадоў, а паміж выступамі ён распавядаў пра іх стварэнне, пра сустрэчы і супрацоўніцтва з беларускімі музыкамі і гісторыі, звязаныя з асобнымі кампазіцыямі.

Maksim Znak таксама прачытаў апавяданне з новай кнігі «Каланісты», якая ўжо рыхтуецца да друку, і прэзентаваў кліп на песню «Маякі», які з’явіцца неўзабаве.

Да Максіма на сцэне далучыліся Лявон Вольскі ,Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач Vladimir Pougatch . Адным з асаблівых момантаў вечара стала сумеснае выкананне «Лятучага галандца» – песні Максіма Знака, якую Лявон Вольскі ўпершыню выканаў у 2020 годзе, калі аўтар знаходзіўся ў зняволенні.

Дзякуй усім, хто быў разам з намі ў гэты вечар✨

Глядзіце, як гэта было.

4 верасня ў Артыстычным дворыку і ў Музеі Вольнай Беларусі прайшоў музычны вечар Максіма Знака – з песнямі, асабістымі г...
09/09/2026

4 верасня ў Артыстычным дворыку і ў Музеі Вольнай Беларусі прайшоў музычны вечар Максіма Знака – з песнямі, асабістымі гісторыямі і сустрэчамі 🤍

Прагучалі песні Максіма розных гадоў, а паміж выступамі ён распавядаў пра іх стварэнне, пра сустрэчы і супрацоўніцтва з беларускімі музыкамі і гісторыі, звязаныя з асобнымі кампазіцыямі.

Maksim Znak таксама прачытаў апавяданне з новай кнігі «Каланісты», якая ўжо рыхтуецца да друку, і прэзентаваў кліп на песню «Маякі», які з’явіцца неўзабаве.

Да Максіма на сцэне далучыліся Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач. Адным з асаблівых момантаў вечара стала сумеснае выкананне «Лятучага галандца» – песні Максіма Знака, якую Лявон Вольскі ўпершыню выканаў у 2020 годзе, калі аўтар знаходзіўся ў зняволенні.

Дзякуй усім, хто быў разам з намі ў гэты вечар✨

Глядзіце, як гэта было.

8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, Музей Вольнай Беларусі абнаўляе экспазіцыю фондавага праекта «Кропка ўвах...
08/09/2026

8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, Музей Вольнай Беларусі абнаўляе экспазіцыю фондавага праекта «Кропка ўваходу».

Новая частка экспазіцыі прысвечана беларусам і беларускам, якія змагаюцца за свабоду Беларусі і Украіны, і распавядае іх гісторыі праз асабістыя рэчы і артэфакты з зоны баявых дзеянняў.

Сярод новых экспанатаў – берцы ваяра з пазыўным «Рэспект», які ўдзельнічаў у баі пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 года, фрагмент пліткі з разбуранага Бахмута, вывезены Аляксандрам «Кусем» Клачко, танкавы шлем Максіма Ралько, элементы дрона, куля, фрагмент ракеты «Град», адзін з ранніх шаўронаў батальёна імя Кастуся Каліноўскага і іншыя прадметы, перададзеныя ў фонд Музея.

Таксама ў экспазіцыі будзе прадстаўлены плёначны фотаздымак з зоны баявых дзеянняў, перададзены ў музейны фонд.

«Кропка ўваходу» – гэта магчымасць убачыць сучасную беларускую гісторыю праз сапраўдныя рэчы людзей, якія сталі яе непасрэднымі ўдзельнікамі.

Ад 8 верасня
Музей Вольнай Беларусі
Foksal 11, Warszawa

Аўторак–пятніца: 16:00-20:00
Субота–нядзеля: 12:00-20:00

Уваход вольны.

#дзеньвайсковайславы #8верасня

«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкр...
02/09/2026

«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года

5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя» і сустрэча з удзельнікамі падзей 2001 года.

Да 25-й гадавіны першых недэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Музей Вольнай Беларусі прадстаўляе невялікую экспазіцыю, якая праз матэрыялы вулічнай агітацыі і асабістыя артэфакты распавядае пра выбарчую кампанію 2001 года і першыя спробы шырокага вулічнага супраціву ва ўмовах татальнага дзяржаўнага кантролю над СМІ.

5 верасня ў 12:00 запрашаем на адкрыццё экспазіцыі, сустрэчу з удзельнікамі тых падзей і экскурсію. У сустрэчы возьмуць удзел Павел Казанецкі і Уладзімір Кобец — прадстаўнікі дэмакратычнага руху, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі падзей 2001 года.

Менавіта ў гэты перыяд моладзевая ініцыятыва «Зубр» разгарнула шырокую вулічную агітацыю, нягледзячы на адсутнасць доступу да незалежных СМІ. Плакаты, налепкі і ўлёткі сталі важным інструментам камунікацыі з грамадствам.

9 верасня 2001 года ў Беларусі адбыліся другія прэзідэнцкія выбары пасля здабыцця незалежнасці. Ва ўмовах узмацнення дзяржаўнага кантролю над СМІ і выбарчым працэсам яны сталі важным выпрабаваннем для беларускага дэмакратычнага руху і далі пачатак новым формам грамадзянскай мабілізацыі – незалежнаму назіранню, моладзевым ініцыятывам і вулічнай агітацыі.

Матэрыялы з выбараў 2001 года Павел Казанецкі перадаў у Музей Вольнай Беларусі. Цяпер яны ўпершыню прадстаўленыя ў часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя».

Выстава будзе даступная толькі з 5 да 11 верасня. Таму калі вам цікавая гісторыя першых выбарчых кампаній у незалежнай Беларусі, развіццё дэмакратычнага руху і вулічнай агітацыі — варта паспець яе пабачыць.

📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
🗓 5–11 верасня 2026 года
🕛 Адкрыццё, сустрэча і экскурсія – 5 верасня, 12:00
Уваход вольны.

*Пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва8–9 кастрычніка 2026 года ў Варшаве Музей Вольнай Беларусі пр...
31/08/2026

Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва

8–9 кастрычніка 2026 года ў Варшаве Музей Вольнай Беларусі правядзе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную музейным практыкам працы з цяжкай гістарычнай спадчынай.

Як музеі працуюць з памяццю пра рэпрэсіі, дзяржаўны гвалт і супраціў? Як змяняюцца музейныя наратывы пасля палітычных пераломаў? Дзе праходзіць мяжа паміж памяццю, адказнасцю, справядлівасцю і прымірэннем? Які досвед Польшчы, краін Балтыі, Украіны, Германіі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы можа быць карысны для Беларусі?

Да ўдзелу запрашаюцца музейшчыкі, гісторыкі, даследчыкі памяці, культуролагі, архівісты, куратары і спецыялісты, якія працуюць з тэмай таталітарнай і аўтарытарнай спадчыны.

📍 Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11/1
📅 8–9 кастрычніка 2026
🌐 Мовы канферэнцыі: беларуская, польская, англійская
📝 Дэдлайн падачы заявак: 27 верасня 2026

Заяўкі дасылайце на: [email protected]

Колькасць удзельнікаў, якім арганізатары змогуць пакрыць выдаткі на праезд і пражыванне, абмежаваная.

*Праект суфінансуецца Цэнтрам імя Юліюша Мерашэўскага

***

Po totalitaryzmie: muzeum, pamięć i białoruska perspektywa

8–9 października 2026 roku w Warszawie Muzeum Wolnej Białorusi organizuje międzynarodową konferencję naukowo-praktyczną poświęconą muzealnym praktykom pracy z trudnym dziedzictwem historycznym.

Jak muzea pracują z pamięcią o represjach, przemocy państwowej i oporze? Jak zmieniają się narracje muzealne po przełomach politycznych? Gdzie przebiega granica między pamięcią, odpowiedzialnością, sprawiedliwością a pojednaniem? Jakie doświadczenia Polski, państw bałtyckich, Ukrainy, Niemiec i innych krajów Europy Środkowo-Wschodniej mogą być przydatne dla Białorusi?

Do udziału zapraszamy muzealników, historyków, badaczy pamięci, kulturoznawców, archiwistów, kuratorów oraz specjalistów zajmujących się tematyką dziedzictwa totalitarnego i autorytarnego.

📍 Warszawa, Muzeum Wolnej Białorusi, ul. Foksal 11/1
📅 8–9 października 2026
🌐 Języki konferencji: białoruski, polski, angielski
📝 Termin nadsyłania zgłoszeń: 27 września 2026

Zgłoszenia prosimy przesyłać na: [email protected]

Liczb

«Кропка ўваходу» — абнаўленне экспанатаўВыстава «Кропка ўваходу» задумвалася як спосаб зразумець цяперашнюю сітуацыю ў Б...
28/08/2026

«Кропка ўваходу» — абнаўленне экспанатаў

Выстава «Кропка ўваходу» задумвалася як спосаб зразумець цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі праз рэчы, якія непасрэдна сведчаць пра яе.

Кожны тыдзень у Музей Вольнай Беларусі прыязджаюць беларусы і перадаюць на захаванне свае артэфакты — асабістыя рэчы і дакументы, якія распавядаюць пра перажытае, рэпрэсіі і супраціў. Таму «Кропка ўваходу» не застаецца нязменнай: выстава абнаўляецца і будзе працягваць абнаўляцца, каб захоўваць актуальны фокус і паказваць тое, што адбываецца ў Беларусі сёння.

Сярод новых прадметаў, якія далучыліся астатнім часам да экспазіцыі:

• Турэмныя медыцынскія даведкі палітзняволенага Руслана Волкава. Паводле сведчання Руслана, у дзень выдачы даведкі яго змяшчалі ў ШІЗА на тэрмін яе дзеяння.

• Кубак і драўляная лыжка палітзняволенага Алеся Бяляцкага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.

• Мыла ў форме трактара — падарунак Музею ад пісьменніцы Святланы Курс.

«Кропка ўваходу» працягвае змяняцца разам з рэальнасцю. І кожны новы артэфакт дапамагае захаваць яе сведчанне.

«Жыццё на каробках»: як прайшло адкрыццё выставыТонкая, канцэптуальная і вельмі цэласная — кожная праца ў гэтай выставе ...
26/08/2026

«Жыццё на каробках»: як прайшло адкрыццё выставы

Тонкая, канцэптуальная і вельмі цэласная — кожная праца ў гэтай выставе дапоўненая тэкстам-эсэ, які раскрывае асабісты досвед Ганны Мусалёвай і важныя для яе тэмы: мову, сорам, дом, памяць і пошук сваёй апоры.

Гэта першая персанальная выстава маладой мастачкі, якая спецыяльна прыехала да нас з Вільні. На адкрыцці Ганна падзялілася з гасцямі выставы, адкуль нараджаюцца вобразы для карцін, што ёй сніцца, калі яна думае пра ўласнае месца, і чаму часам шкада, што дом нельга проста замовіць у IKEA.

Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў на адкрыццё і падтрымаў маладую мастачку. А калі вы яшчэ не паспелі пазнаёміцца з «Жыццём на каробках» — запрашаем у Музей Вольнай Беларусі. Выставу можна пабачыць да 11 верасня.

📍 Музей Вольнай Беларусі, вул. Фоксаль 11, Варшава

*Выстава праводзіцца ў межах праекта «Музей Вольнай Беларусі: узмацненне патэнцыялу дзеля беларускай культуры». Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

*Падтрымаць дзейнасць Музея Вольнай Беларусі вельмі проста: раскажыце пра нас сябрам і калегам, дзяліцеся нашымі матэрыяламі і прыходзьце на мерапрыемствы. А таксама можна падтрымаць музей ахвяраваннем — спасылка на данат знаходзіцца ў шапцы профілю.

Adres

Ulica FoksAleja 11-1
Warsaw
00-327

Godziny Otwarcia

Wtorek 16:00 - 20:00
Środa 16:00 - 20:00
Czwartek 16:00 - 20:00
Piątek 16:00 - 20:00
Sobota 12:00 - 20:00
Niedziela 12:00 - 20:00

Telefon

+48530532621

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Free Belarus Museum umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Free Belarus Museum:

Skróty

Udostępnij

Kategoria